Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная рэгiстрацыя нерухомай маёмасцi, правоў на яе і здзелак з ёй

Дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці, праў, абмежавання (абцяжарвання) праў на нерухомую маёмасць – юрыдычны акт прызнання і пацвярджэння дзяржавай стварэння, змянення, спынення існавання нерухомай маёмасці, узнікнення, перахода, спынення праў, абмежавання (абцяжарвання) праў на яе.

Дзяржаўная рэгістрацыя здзелкі з нерухомай маёмасцю – юрыдычны акт прызнання і пацвярджэння дзяржавай факта ўчынення здзелкі.

У сістэму дзяржаўных арганізацый у галіне дзяржаўнай рэгістрацыі ўваходзяць: спецыяльна ўпаўнаважаны орган дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь у галіне дзяржаўнай рэгістрацыі, падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь (Дзяржкаммаёмасць), рэспубліканская арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі (ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва»), тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі.

Рэгістрацыйныя дзеянні ў дачыненні да прадпрыемства як маёмаснага комплексу ажыццяўляюцца рэгістратарам рэспубліканскай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь

Тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі ажыццяўляюць рэгістрацыйныя дзеянні ў дачыненні да наступных аб'ектаў нерухомай маёмасці:

  • зямельных участкаў; 
  • капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў); 
  • незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў; 
  • ізаляваных памяшканняў, у тым ліку жылых; 
  • машынамесцаў. 
У выпадку неабходнасці ўчынення рэгістрацыйнага дзеяння ў дачыненні да нерухомай маёмасці, якая размешчана на тэрыторыі больш за адну рэгістрацыйную акругу, прыём дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі, праводзіцца рэгістратарам рэспубліканскай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі. Наступныя этапы рэгістрацыйнага дзеяння адбываюцца рэгістратарамі адпаведных тэрытарыяльных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі па ўказанні рэгістратара рэспубліканскай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі. 

Зацікаўленая асоба, якая лічыць, што рэгістратар сваімі дзеяннямі (бяздзейнасцю) парушыў яе грамадзянскія правы, мае права падаць скаргу на дзеянні (бяздзейнасць) рэгістратара ў суд або на працягу аднаго года звярнуцца з заявай у адпаведную тэрытарыяльную або рэспубліканскую арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі. 

Дзяржаўная рэгістрацыя стварэння, змянення, спынення існавання нерухомай маёмасці можа быць прызнана несапраўднай толькі ў судовым парадку.