Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Вышэйстаячы дзяржаўны орган


Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь уваходзіць у сістэму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь. 

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада) 

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь праводзіцца ва ўстаноўленым парадку згодна графіку, які зацвярджаецца штомесяц, па серадах і пятніцах па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 9, кабінет 103.

Арганізацыю асабістага прыёму грамадзян у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Савецкая, 9, кабінеты 101, 103, 105, 107, тэл. 8(017)222-65-09, 222-66-17).  

Супрацоўнікі аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляюць асабісты прыём грамадзян штодзённа (акрамя суботы, нядзелі) з 9.00 да 13.00 гадзін, з 14.00 да 18.00 гадзін.

Пры звароце на асабісты прыём пры сабе трэба мець дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.