У мэтах выканання даручэння Віцебскага аблвыканкама камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з ААТ «Віцебскаблаўтатранс» праведзена абследаванне аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці акцыянернага таварыства.
Па выніках абследавання выяўлена 23 невыкарыстоўваемых і 9 неэфектыўна выкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомай маёмасці.
Акцыянерным таварыствам «Віцебскаблаўтатранс» вызначаны спосабы і тэрміны ўцягнення ў гаспадарчы абарот дадзенай маёмасці. Аб'екты прапануюцца да здачы ў арэнду і продажы на аўкцыёне. Частку аб'ектаў плануецца перадаць у камунальную ўласнасць пад жылую забудову.
Азнаеміцца з пералікам аб'ектаў можна
тут.