Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Акцыі ААТ «Абласная гасразліковая стаматалагічная паліклініка» выстаўлены на продаж

Адбудзецца конкурс па продажы 106343 акцый (66,9% статутнага фонда) ААТ «Абласная гасразліковая стаматалагічная паліклініка», якія знаходзяцца ва ўласнасці Магілёўскай вобласці. Таварыства спецыялізуецца на аказанні стаматалагічных паслуг.

Пачатковы кошт продажу акцый складае 1 002 814,49 бел. руб.

Конкурс пройдзе 15 верасня 2021 года ў 11.00 па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 62 (каб. 106). Кантактныя тэлефоны для даведак: 8 (0222) 74 70 02, 74 69 70.

Падрабязную інфармацыю аб умовах і парадку правядзення конкурсу можна знайсці тут.


Апошнія навіны