Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная рэгістрацыя – гарантыя праў на нерухомую маёмасць

Надзейная сістэма дзяржаўнай рэгістрацыі і ўліку нерухомай маёмасці, якая забяспечвае дзяржаўныя гарантыі праў грамадзян і юрыдычных асоб на нерухомую маёмасць, а таксама празрыстасць працэдур афармлення такіх праў, павышае ўстойлівасць рынку нерухомай маёмасці, эфектыўнасць рэалізацыі мерапрыемстваў па кіраванні зямельнымі рэсурсамі і нерухомай маёмасцю, паляпшае інвестыцыйны клімат у краіне. 

У Рэспубліцы Беларусь сучасная сістэма дзяржаўнай рэгістрацыі праў на нерухомую маёмасць і здзелак з ёй існуе з 2003 года, калі ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2002 №133-З «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй». На сённяшні дзень дзяржаўная рэгістрацыя мае першараднае значэнне для ўзнікнення праў на нерухомую маёмасць. Інакш кажучы, няма рэгістрацыі – няма права.

Агенцтвы па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры даюць грамадзянам і бізнесу шырокі комплекс паслуг у галіне рэгістрацыі праў на нерухомую маёмасць, прадастаўленні звестак з рэгістра нерухомай маёмасці, тэхнічнай інвентарызацыі, а таксама ў сферы ацэначнай і кадастравай дзейнасці. Гэтыя паслугі можна атрымаць у любым з офісаў  агенцтваў, размешчаных на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У заяўнікаў таксама ёсць магчымасць адправіць дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, паштовым адпраўленнем або перадаць у выглядзе электронных дакументаў. Асобныя дакументы могуць запытвацца агенцтвамі ў адпаведных органах дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання, у распараджэнні якіх такія звесткі знаходзяцца, калі заяўнік не прадставіў іх па ўласнай ініцыятыве. Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма вядзення рэгістра нерухомай маёмасці гарантуе кліентам выкананне іх праў, а сучасная сістэма электроннага архіва служыць пэўнай гарантыяй захавання праваўстаноўчых дакументаў на многія гады.

Усё большую папулярнасць у апошні час набывае пасведчанне ў агенцтвах здзелак з нерухомай маёмасцю, што звязана з эканоміяй як часу, так і грашовых сродкаў. Пераафармленне на іншую асобу кватэры, дачы, гаража ў кваліфікаваных работнікаў агенцтваў па дзяржрэгістрацыі займае ад адной да двух гадзін, пры гэтым адсутнічае неабходнасць звяртацца ў натарыяльныя канторы. 

Дадатковую даведачную інфармацыю і кваліфікаваную кансультацыю па пытаннях афармлення здзелак з нерухомай маёмасцю і яе дзяржаўнай рэгістрацыі можна атрымаць у абласных агенцтвах:


Апошнія навіны