Сёння Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч уручыў нагрудны знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме дзяржмаёмасцi» Аляксандру Каробка – былому першаму намесніку старшыні камітэта землеўпарадкавання Мінгарвыканкама.
Аляксандр Каробка скончыў Беларускую дзяржаўную ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Землеўпарадкаванне» і ўвесь свой працоўны шлях звязаў з землеўпарадкавальнай справай.
Віншуем Аляксандра Генадзьевіча і жадаем яму далейшых поспехаў!