Інфармацыя аб паходжанні найменняў вуліц краіны стала даступная карыстальнікам
публічнай кадастравай карты Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Сабраная з афіцыйных крыніц і нанесеная на карту інфармацыя тычыцца знамянальных дат, гістарычных асоб, памятных месцаў і падзей гісторыі нашай краіны, а таксама другіх цікавых фактаў, у гонар якіх дадзены назвы элементам вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў.
Менш чым за паўгода праект па зборы, апрацоўцы і публікацыі такой інфармацыі на дадзенай карце рэалізаваны Нацыянальным кадастравым агенцтвам і тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры Дзяржкаммаёмасці сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, якія ўнеслі вялікі ўклад у паляпшэнне даных рэестра найменняў вуліц і дарог дзяржаўнага зямельнага кадастру.
Дадатковы станоўчы аспект праекта па зборы інфармацыі аб вуліцах – аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Так, напрыклад, доўгі час у горадзе Рэчыцы існавалі вуліца і завулак Міцкевіча, якія пасля былі перайменаваны ў вуліцу і завулак Адама Міцкевіча. Аднак пры зборы інфармацыі аб паходжанні наймення вызначана, што дадзеныя элементы вулічна-дарожнай сеткі былі названы не ў гонар славутага паэта, а ў гонар савецкага разведчыка Яўгена Міцкевіча, што знайшло адлюстраванне ў кадастравых даных і на публічнай карце ў дакладнай адпаведнасці з рэестрам.
Практычна ўсе найменні элементаў вулічна-дарожнай сеткі маюць цесную сувязь з тым месцам, дзе яны размешчаны. У в. Копішча Бараўлянскага сельсавета Мінскага раёна калісьці размяшчаўся Цэнтральны аэраклуб, а зараз многія вуліцы носяць назвы лётчыкаў і авіяканструктараў.
На сённяшні дзень на публічнай карце адлюстравана 53 000 элементаў вулічна-дарожнай сеткі ў населеных пунктах Беларусі. Больш за 8 000 з іх утрымліваюць інфармацыю аб паходжанні наймення.
Атрымаць інфармацыю аб вуліцы проста: трэба перайсці на сайт карты, выбраць аб'ект, які цікавіць (загадзя падключыўшы слой «Элементы вулічна-дарожнай сеткі»), і «клікнуць» па ім.
Трэба адзначыць, што кожны жадаючы можа выкарыстаць форму адваротнай сувязі на публічнай карце і прыслаць інфармацыю аб паходжанні вуліцы са спасылкай на крыніцу атрымання даных.