18.11.2020
Новы слой «Паштовыя індэксы» дабаўлены на публічную кадастравую карту
Аўтаматызацыя працэсаў адрасацыі нерухомай маёмасці з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій стала асновай праекта па паштовым заніраванні Беларусі, які рэалізаваны Нацыянальным кадастравым агенцтвам.
Так, цяпер на публічнай кадастравай карце адлюстравана пакрыццё паштовымі індэксамі з месцамі размяшчэння аддзяленняў паштовай сувязі.
Новы слой «Паштовыя індэксы» на карце ўключае межы зон дзеяння паштовых індэксаў і аддзяленняў паштовай сувязі, інфармацыя аб якіх да цяперашняга часу была адлюстравана толькі ў даведніках. Дадзены праект рэалізаваны ўпершыню ў краіне.
Інфармацыя аб межах зон дзеяння паштовых індэксаў сфарміравана на аснове даных РУП «Белпошта», а таксама інфармацыі аб аб'ектах нерухомай маёмасци рэестра адрасоў Рэспублікі Беларусь. Заніраванне ажыццёўлена па фізічных контурах: межы лясных масіваў, ракі, возера, дарогі і інш.
Каб даведацца паштовы індэкс або адрас аддзялення пошты, трэба перайсці на
сайт публічнай кадастравай карты, падключыць слой «Паштовыя індэксы» і, наблізіўшы аб'ект, які цікавіць, на карце, зрабіць клік па ім.