Сумесна з РУП «Белоруснефть», ІТАА «Газпромнефть-Белнефтепродукт», ІТАА «Лукойл Белоруссия» спецыялісты ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» Дзяржкаммаёмасці стварылі слой прасторавых даных і нанеслі на Публічную кадастравую карту аўтазаправачныя станцыі Беларусі.
Інфармацыя па кожнай АЗС утрымлівае атрыбутыўныя даныя аб найменні, графіку работы, тыпе паліва, кантактным нумары тэлефона і адрасе запраўкі.
Асобная зручнасць для ўладальнікаў электрамабіляў, - станцыі зарадкі электрамабіляў РУП «Белоруснефть» па ўсёй Беларусі ўпершыню - на
Публічнай кадастравай карце!