Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў ААТ «Белдругпалімер»

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч наведаў ААТ «Белдругпалімер», дзе азнаёміўся з вытворчымі магутнасцямі, экспартным патэнцыялам прадпрыемства і ўмовамі працы работнікаў.

У ходзе сустрэчы з працоўным калектывам абмяркоўваліся пытанні асноўнай дзейнасці прадпрыемства, аплаты працы, а таксама хада рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па тэхнічнай мадэрнізацыі існуючай вытворчасці палімерных рэгрянулятаў: лініі драблення, мыйкі і гранулявання.

«Сёння прадпрыемствы холдынгу «Белрэсурсы» паказваюць дастаткова добрыя вынікі работы. Аб гэтым гавораць розныя эканамічныя паказчыкі: аб'ём вытворчасці, узровень рэнтабельнасці, чысты прыбытак і іншыя. Аднак трэба адзначыць, што для канкурэнтназдольнасці на ўнутраным і зарубежных рынках трэба праводзіць работу па ўдасканальванні працэсу вытворчасці, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і забеспячэння заслужаных умоў працы і ўзроўня заработнай платы працоўнага калектыву,», – сказаў Дзмітрый Матусевіч.

Старшыня Дзяржкаммаёмасці таксама адзначыў, што асноўнай мэтай інвестыцыйнага праекта ААТ «Белдругпалімер» з'яўляецца павелічэнне аб'ёмаў перапрацоўкі другасных палімерных адыходаў, уцягненне ў перапрацоўку пэўных відаў палімерных адыходаў і павышэнне якасці канчатковага прадукту. 

Асобная ўвага ў рамках сустрэчы была ўдзелена павышэнню заработнай платы працуючых, а таксама перспектывам развіцця турыстычнага патэнцыялу Гродзенскай вобласці.

На сённяшні дзень ААТ «Белдругпалімер» з'яўляецца вядучым прадпрыемствам-перапрацоўшчыкам адыходаў пластмас у Беларусі і адным з найбуйнейшых на постсавецкай прасторы. Прадпрыемства мае два вытворчыя цэхі, якія ўкамплектаваны сучасным абсталяваннем і здатныя забяспечваць увесь цыкл перапрацоўкі адыходаў і вытворчасці гатовых вырабаў. 


Апошнія навіны