28.10.2020
Выпушчана абноўленая карта-пазл «Жывёльны і раслінны свет Беларусі»

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла абноўленую карту-пазл для дзяцей «Жывёльны і раслінны свет Беларусі», на якой можна пабачыць самых яркіх прадстаўнікоў флоры і фауны краіны.
Цяпер да карты дабаўлена функцыя «Дапоўненая рэальнасць», з дапамогай якой можна «ажывіць» жывёл на пададзеным малюнку. Акрамя таго, павялічаны маштаб укладыша-падказкі і абноўлена ўпакоўка, якая дазваляе зручна захоўваць дэталі пазла.