Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Зменены парадак публікацыі паведамленняў аб правядзенні таргоў

Дзяржаўным камітэтам па маёмасці зменены парадак публікацыі паведамленняў аб правядзенні таргоў у адносінах да дзяржаўнага жыллёвага фонда і нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з удзелам дзяржавы.

Так, з 1 ліпеня 2022 года ў Адзінай інфармацыйнай базе даных невыкарыстоўваемай маёмасці, прызначанай для продажу і здачы ў арэнду, арганізатары аўкцыёнаў (конкурсаў) абавязаны самастойна ажыццяўляць размяшчэнне інфармацыі (апублікаванне паведамленняў) аб правядзенні таргоў у адносінах да:
  • аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з удзелам дзяржавы;
  • жылых дамоў, інтэрнатаў, ізаляваных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонда, якія праводзяцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку продажы жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонда на аўкцыёне, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2010 г. № 1695.
Акрамя таго, зменены рэкамендацыі аб апублікаванні паведамленняў аб правядзенні таргоў (замест пісьма Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ад 7 красавіка 2020 г. № 14-2-10/2312/вн). Азнаёміцца з імі можна тут.

Для даведкі. Адзіная база з'яўляецца модулем дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Адзіны рэестр маёмасці», створанай у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 168 «Аб адзіным рэестры маёмасці». Арганізатарамі аўкцыёнаў з'яўляюцца камітэты дзяржаўнай маёмасці абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, мясцовыя выканаўчыя камітэты, спецыялізаваныя арганізацыі, а таксама гаспадарчыя таварыствы, балансатрымальнікі (прадаўцы) адпаведнай маёмасці.


Апошнія навіны