Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

119 млн рублёў атрымана ад арэнды дзяржмаёмасці ў Мінску ў трэцім квартале цяперашняга года

Ва ўласнасці беларускай сталіцы па стане на 1 кастрычніка 2019 года налічваецца 11 млн. кв. метраў плошчы, 12,1 % з якіх здаецца ў арэнду,  паведамілі ў  камітэце «Мінскгармаёмасць».

У бязвыплатнае карыстанне перададзена 3,1 % плошчы, каля 2 % не выкарыстоўваецца. Каэфіцыент выкарыстання дзяржаўнай маёмасці ў сталіцы раўны 98,2 % і з'яўляецца дастаткова высокім паказчыкам, які сведчыць аб эфектыўным выкарыстанні маёмасці. Грашовыя сродкі ў памеры 119,0 млн. рублёў атрыманы за дадзеныя ў арэнду нежылыя памяшканні. 

У той жа час, паведамілі ў камітэце «Мінскгармаёмасць», запазычанасць арандатараў па арэнднай плаце на пачатак чацвёртага квартала склала 11,2 млн. руб. У ліку мер, якія спрыяюць скарачэнню колькасці даўжнікоў і памеру іх абавязку, названа рэгулярнае размяшчэнне на сайце Мінгарвыканкама інфармацыі аб такіх арандатарах і яе актуалізацыя.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/119-mln-rubleu-atrymana-ad-arendy-dzjarzhmaemastsi-u-minsku-u-tretsim-kvartale-tsjaperashnjaga-goda-6251/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.