Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Абноўлены спісы аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, якія падлягаюць уцягненню ў гаспадарчы абарот

У дадзеныя спісы ўключаны аб'екты, прызначаныя для продажу (бязвыплатнай перадачы з умовамі) патэнцыяльным інвестарам з мэтай завяршэння іх будаўніцтва і выкарыстання ў гаспадарчым абароце.

Да адчужэння прапануюцца незавершаныя будаўніцтвам вытворчыя (заводы, склады, кацельныя, гароднінасховішчы і інш.), адміністрацыйныя і сацыяльныя аб'екты (магазіны, сталовыя, аздараўленчыя комплексы, гасцініцы, жылыя дамы і інш.)

Усяго прапануецца да адчужэння (на продаж або бязвыплатную перадачу з умовамі) 71 аб'ект звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, з іх:

29 аб'ектаў – па Брэсцкай вобласці;

3 аб'екта – па Гродзенскай вобласці;

5 аб'ектаў – па Магілёўскай вобласці;

23 аб'екта – па Мінскай вобласці;

11 аб'ектаў – па г. Мінску.

Спісы аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, якія падлягаюць уцягненню ў гаспадарчы абарот шляхам адчужэння для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, абноўлены ў адпаведнасці з зацверджанымі рэгіянальнымі мерапрыемствамі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама па стане на 1 ліпеня 2019 года.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/abnouleny-spisy-abektau-zvyshnarmatyunaga-nezavershanaga-budaunitstva-jakija-padljagajuts-utsjagnennju-u-5716/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.