Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Адбылась сустрэча Старшыні Дзяржкаммаёмасці Дзмітрыя Матусевіча са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч сустрэўся са слухачамі і працоўным калектывам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік Дзяржкаммаёмасці выйшаў з дакладам на тэму «Роля Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў сістэме дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны», а таксама падрабязна спыніўся на асноўных тэндэнцыях і перспектывах развіцця ведамства.

Акрамя таго, Дзмітрый Матусевіч удзяліў увагу пытанням мадэрнізацыі Дзяржаўнага геадэзічнага фонда, функцыянавання інфармацыйных рэсурсаў Дзяржкаммаёмасці і выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў.

Па заканчэнні сустрэчы Старшыня камітэта адказаў на ўсе пытанні, а таксама выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва Дзяржкаммаёмасці і Акадэміі кіравання ў рамках навучальнага працэса ў частцы асвятлення работнікамі камітэта адукацыйных аспектаў з практычнага пункта гледжання.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/adbylas-sustrecha-starshyni-dzjarzhkammaemastsi-dzmitryja-matusevicha-sa-sluxachami-akademii-kiravannja-pry-7460/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.