Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Акцыі ААТ «Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання» уключаны ў каціравальны ліст біржы


Акцыі ААТ «Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання» (ААТ «Гроднагандмаш») прайшлі працэдуру лістынга ў ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і з 30 верасня 2020 г. дапушчаны да звароту на пляцоўцы «Рынак дзяржпрадпрыемстваў».

Доля г.Гродна ў статутным фондзе таварыства складае 98,83 %.

ААТ «Гроднагандмаш» займаецца вытворчасцю посуду, медыцынскага абсталявання, а таксама тэхналагічнага абсталявання для грамадскага харчавання, сельскай гаспадаркі і прадпрыемстваў харчовай перапрацоўкі. 

Акрамя таго, адным з напрамкаў дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца  металаапрацоўка (болей 70 % серыйна выпускаемых вырабаў – з нержавеючай сталі) і апрацоўка розных ліставых матэрыялаў.  

Трэба адзначыць, што ў каціравальныя лісты біржы таксама ўключаны акцыі ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «Рыбгас Солы», ААТ «Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат», ААТ «Гандльмаш», ААТ «Гомельбудматэрыялы», ААТ «МАПІД» і ААТ «122 Упраўленне начальніка работ механізацыі» з доляй дзяржавы ў статутным фондзе.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/aktsyi-aat-grodzenski-zavod-gandlevaga-mashynabudavannja-ukljuchany-u-katsiravalny-list-birzhy-7387/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.