Актуальнае анлайн-апытанне "Ці ведаеце вы аб мерах інфармацыйнай бяспекі ў кіберпрасторы?" праводзіцца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў
Па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на афіцыйным інтэрнет-сайце МУС (
mvd.gov.by ) праводзіцца
анлайн-апытанне.
Яго мэта -
вызначыць узровень
дасведчанасці насельніцтва аб базавых аспектах папярэджання проціпраўнай
дзейнасці ў кіберпрасторы і выпрацаваць эфектыўныя падыходы да
прафілактычнай работы ў гэтай галіне.З
улікам устойлівай тэндэнцыі павелічэння колькасці злачынстваў у сферы
высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў запрашае ўсіх прыняць
удзел у правядзенні
анлайн-апытання.
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.