Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Аляксей Васільеў: Узаемаадносіны паміж Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і Камітэтам па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце Кітайскай Народнай Рэспублікі ўстойліва развіваюцца

Першы намеснік Старшыні Дзяржкаммаёмасці прыняў сёння ўдзел у прысвечаным развіццю супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю Навагоднім прыёме, арганізаваным Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, дзе выступіў з прывітальнай прамовай.

Аляксей Васільеў адзначыў, што папярэдні год быў дастаткова плённым у дасягненні пастаўленых Кіраўнікамі дзяржаў задач па развіцці беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства і падкрэсліў, што збліжэнню вытворчых патэнцыялаў абедзвюх краін дапамагае рэалізацыя Рамачнага пагаднення аб супрацоўніцтве і механізмах узаемадзеяння паміж Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і Камітэтам па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Аб гэтым, – сказаў Аляксей Васільеў, – гавораць і развіццё Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» – жамчужыны Вялікага шаўковага шляху, у якім у пачатку гэтага года зарэгістраваны 42-і рэзідэнт, і надзяленне індустрыяльнага парка статусам тэрытарыяльнай асобай эканамічнай зоны.

Таксама на прыёме пазітыўна была адзначана работа па рэалізацыі сумесных праектаў, найбуйнейшымі з якіх у папярэднім годзе з’яўляюцца: будаўніцтва высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла пры ўдзеле кампаній CITIC International Investments Ltd. і COFCO Corporation; пераўтварэнне ў адкрытае акцыянернае таварыства РУП «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга «Інстытут Белдзяржпраект» з удзелам кампаніі Beijing Jian YiInvesment Development (Group) Co.Ltd; стварэнне Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і кітайскай авіяцыйнай кампаніяй AVIC СП «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы» па вытворчасці высокатэхналагічных беспілотных лятальных апаратаў; пачатак вытворчасці рухавікоў СП «МАЗ-Вейчай», створаным Мінскім аўтазаводам і кітайскай кампаніяй Weichai Power.

«Кітайскім бокам таксама была адзначана ўсё большая адкрытасць беларускіх прадпрыемстваў да супрацоўніцтва з партнёрамі з Кітая і гэта,  у сваю чаргу, несумненна, паўплывала на поспехі ва ўзаемадзеянні па самых розных напрамках», – сказаў у сваёй  прамове Аляксей Васільеў. З яго слоў, абодва бакі пацвердзілі важнасць працягу супрацоўніцтва па збліжэнні вытворчых патэнцыялаў двух краін, накіраванага на ўзаемавыгаднае двухбаковае інвеставанне і яны запэўнены ў працягу развіцця ўсёабдымнага партнёрства.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/aljaksej-vasiljeu-uzaemaadnosiny-pamizh-dzjarzhaunym-kamitetam-pa-maemastsi-respubliki-belarus-i-kamitetam-pa-4984/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.