Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Аўкцыён па продажы будынка ў цэнтры Мінска па пр. Незалежнасці, 79 – помніка архітэктуры эпохі канструктывізму прызначаны на 20 лістапада 2019 года

Як паведамілі ў камітэце «Мінгормаёмасць», знакавы аб'ект, які мае статус гістарыка-культурнай каштоўнасці, будзе прадавацца па рыначным кошце і з заключэннем дагавора арэнды зямельнага ўчастка. Пачатковы кошт аўкцыёну складзе  каля 7 млн. рублёў.

Агульная плошча 4-павярховага будынка, які працяглы час не выкарыстоўваўся, – 3558,6 кв. м, плошча зямельнага ўчастка – 0,1711 га. Функцыянальнае прызначэнне нерухомай маёмасці вызначана як адміністрацыйна-дзелавое.

Заявы на ўдзел у аўкцыёне прымаюцца па рабочых днях па 18 лістапада ўключна да 16.00 па адрасе: вул. Герцэна, 2а. 

Болей падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй аб правядзенні другіх аўкцыёнаў можна на афіцыйных Інтэрнэт-парталах Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, а таксама на сайце (працуе ў тэставым рэжыме) і па тэл. (017) 200-16-08; (017) 222-44-69; (017) 200-20-89; (017) 289-11-27.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/auktsyen-pa-prodazhy-budynka-u-tsentry-minska-pa-pr-nezalezhnastsi-79-pomnika-arxitektury-epoxi-6262/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.