Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу Іна Маршыцкая: Маральна-духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі трэба пачынаць з малых гадоў

Іна Маршыцкая прадставіць Салігорскі раён на шостым Усебеларускім народным сходзе. На форум намеснік начальніка аддзела сацыяльнага развіцця па аздараўленні і дашкольнай адукацыі ААТ «Беларуськалій» едзе ў першы раз. І гатова пераконваць і на сходзе: маральна-духоўнае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі – аснова развіцця і захавання незалежнасці краіны.

Іна Маршыцкая курыруе 11 дзіцячых садоў па ўсіх напрамках: ад прыёму дзяцей у дашкольную ўстанову да цеснага ўзаемадзеяння з педагагічнымі калектывамі.

«Праца работнікаў ААТ «Беларуськалій» – нялёгкая, адказная, важная для ўсёй краіны. Любы чалавек будзе працаваць спакойна, калі будзе перакананы, што яго дзіця знаходзіцца пад пэўным наглядам», – упэўнена дэлегат.

Іна Маршыцкая адзначае, што кіраўніцтва горадаўтваральнага прадпрыемства робіць усё магчымае дзеля таго, каб для дзяцей працаўнікоў былі створаны бяспечныя, камфортныя, аздараўленчыя ўмовы. Вельмі многае зроблена для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Такім  выхаванцам аказваецца кваліфікаваная дапамога. 

«Я ўпершыню прыму ўдзел у такой важнай і лёсаноснай для краіны падзее. І я ганаруся тым, што буду прадстаўляць наш рэгіён, наша прадпрыемства на шастом Усебеларускім народным сходзе», – адзначыла Іна Маршыцкая.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/delegat-usebelaruskaga-narodnaga-sxodu-ina-marshytskaja-maralna-duxounae-i-patryjatychnae-vyxavanne-moladzi-7717/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.