Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія» прапануе ў арэнду GNSS-абсталяванне

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія» прапануе новую паслугу – арэнду GNSS-абсталявання. Глабальныя навігацыйныя спадарожнікавыя сістэмы (Global Navigation Satellite Systems – GNSS) робяць геадэзію больш даступнай і дакладнай. Дадзеная тэхналогія дазваляе забяспечыць надзейнае, высокадакладнае, хуткае і эфектыўнае пазіцыянаванне ў рэальным часе і ва ўсталяванай сістэме каардынат.

Варта адзначыць, што арандатар дадзенага абсталявання будзе працаваць у сістэме адліку каардынат, усталяванай заканадаўствам, а таксама атрымае пасведчанне аб паверцы дзяржаўнага ўзору для афармлення ўсіх неабходных справаздачных дакументаў.

У кошт арэнды ўжо ўключаны паслугі атрымання паправак ад пастаянна дзеючых станцый спадарожнікавай сістэмы дакладнага пазіцыянавання Рэспублікі Беларусь.

Каб узяць прыбор у арэнду, неабходна вызначыцца з тэрмінам арэнды, аформіць заяўку, заключыць дагавор і вырабіць аплату.

Кантактныя даныя: +375 (44) 771 07 58, Lrp@belgeodesy.by.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/dzjarzhaunae-pradpryemstva-belgeadezija-prapanue-u-arendu-gnss-abstaljavanne-7197/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.