Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Дзмітрый Матусевіч: У сучасных рэаліях дакладна бачна запатрабаванасць «Белгеадэзіі» у рашэнні аператыўна-тактычных задач у інтарэсах абароны і нацыянальнай бяспекі

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым зборы, прысвечаным 75-годдзю са дня стварэння дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія».

«Хачу адзначыць, што прадпрыемства развівалася ў найскладанейшых умовах пасляваеннага часу. За сваю гісторыю яно прайшло доўгі і складаны шлях станаўлення: ад шматлікіх рэарганізацый да высокатэхналагічнай вытворчасці. У сучасных рэаліях дакладна бачна запатрабаванасць «Белгеадэзіі» не толькі ў сферы нацыянальнай эканомікі, але і ў рашэнні аператыўна-тактычных задач у інтарэсах абароны і нацыянальнай бяспекі», – сказаў Дзмітрый Матусевіч.

Глава ведамства таксама дадаў, што ў мінулым годзе быў прыняты закон, які фактычна адчыняе новую старонку ў геадэзічным напрамку і ў дакладных навуках аб Зямлі ў цэлым. «Таму сёння нам трэба на сучаснай лічбавай аснове стварыць нацыянальную інфраструктуру прасторавых даных  – гэта вялізны пласт работы. Аднак упэўнены, што вопыт, веды і існуючыя ўнікальныя распрацоўкі прадпрыемства дазволяць у поўнай меры адолець гэту задачу», – рэзюмаваў Дзмітрый Матусевіч.



Старшыня камітэта таксама ўручыў нагрудны знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме Дзяржмаёмасцi» Мікалаю Малініну – былому геадэзісту і ганароваму ветэрану прадпрыемства. 

«Гэта вышэйшая ўзнагарода Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Вы 36-ы чалавек ва ўсёй краіне, хто яе атрымаў, – сказаў Старшыня, звяртаючыся да ўзнагароджваемага. – Ваша працоўная біяграфія і вопыт работы ўзрушваюць. Таму калегіяльным рашэннем было вырашана ўручыць Вам гэты нагрудны знак». 

У рамках урачыстага збору таксама была презентована кніга «Па шляху здзяйсненняў», якая была выпушчана спецыяльна да юбілею «Белгеадэзіі». Выданне з'яўляецца своеасаблівым летапісам прадпрыемства, у якім узноўлены падзеі мінулых гадоў, а таксама адлюстраваны дасягненні на сучасным этапе дзейнасці. У кнізе пададзены багаты архіўны матэрыял, асабістыя ўспаміны ветэранаў.

У завяршэнні мерапрыемства работнікаў прадпрыемства павіншавалі запрошаныя госці і ўручылі ім заслужаныя ўзнагароды.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/dzmitryj-matusevich-u-suchasnyx-realijax-dakladna-bachna-zapatrabavanasts-belgeadezii-u-rashenni-aperatyuna-9213/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.