Гомельская вобласць дзеліцца сваім вопытам эфектыўнага кіравання дзяржаўнай маёмасцю
Пачаў сваю работу выязны рэспубліканскі семінар: “Уцягненне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці. Вопыт работы КУП ”Жлобінскі цэнтр кіравання раённай камунальнай уласнасцю“ па кіраванні і распараджэнні маёмасцю Жлобінскага раёна, у тым ліку продажу арандуемай маёмасці”.
У рабоце семінара прымаюць удзел прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці, кіраўнікі камітэтаў дзяржаўнай маёмасці, а таксама спецыялісты гарадскіх і раённых выканкамаў.
Удзельнікі семінара на прыкладзе асобных аб'ектаў азнаёмяцца з практыкай адчужэння маёмасці, у тым ліку за адну базавую велічыню, рэалізацыі на яе базе бізнес – ініцыятыў.
Акрамя гэтага будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з рэалізацыяй Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 169 ”Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю“.
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.