Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Калектыў Дзяржаўнага камітэта па маёмасці падзякаваў Аляксею Васільеву і Аляксандру Литрееву за сумесную плённую работу

У мінулы панядзелак Кіраўнік дзяржавы разгледзеў кадравыя пытанні. Так, першым намеснікам Старшыні Дзяржкаммаёмасці стаў Пётр Броўкін, намеснікам Старшыні – Мікалай Бобер. У сувязі з гэтым Аляксей Васільеў і Аляксандр Літрэеў былі вызвалены ад сваіх пасад.

Сёння на агульным зборы калектыву Старшыня камітэта Дзмітрый Матусевіч падзякаваў Аляксею Васільеву і Аляксандру Літрэеву за шматгадовую і добрасумленную працу: «Вы прафесійна выконвалі свае службовыя абавязкі і добрасумленна адносіліся да справы. Перакананы, што вашы прыстойнасць, працаздольнасць і выніковасць дапамогуць і на новым месцы работы паказаць сябе з найлепшага боку і дабіцца значных поспехаў». 

Апрача гэтага, Аляксандр Літрэеў быў узнагароджаны нагрудным знакам адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме Дзяржкаммаёмасцi», а Аляксей Васільеў адзначаны падзякай Старшыні камітэта.

У завяршэнне мерапрыемства работнікі Дзяржкаммаёмасці выказалі словы падзякі.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/kalektyu-dzjarzhaunaga-kamiteta-pa-maemastsi-padzjakavau-aljakseju-vasiljevu-i-aljaksandru-litreevu-za-7356/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.