Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Каля 230 аб'ектаў дзяржмаёмасці плануюць уцягнуць у гасабарот у Гомельскай вобласці ў гэтым годзе

У Гомельскай вобласці ў 2021 годзе плануюць уцягнуць у гаспадарчы абарот 229 невыкарыстоўваемых або неэфектыўна выкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці. Палова з іх падлягае продажу.

У 2020 годзе выніковасць продажу склала 50%. Рэальныя рэзервы павышэння эфектыўнасці продажу ёсць: гэта актыўная работа з пакупнікамі, пошук зацікаўленых, ініцыятыўных прадпрымальнікаў па месцы знаходжання аб'екта, шырокая рэклама, аператыўнае зніжэнне кошту (аж да базавай велічыні), продаж аб'ектаў з магчымасцю рэканструкцыі пад жыллё і іншыя меры.

У планы па зносе на гэты год уключана 64 аб'екта – гэта ў два разы менш, чым у 2020-ым. У мінулым годзе у рэгіёне планавалі ўцягнуць і знесці 278 невыкарыстоўваемых аб'ектаў камунальнай уласнасці. Фактычна ўцягнута ў абарот і знесена 205. Зноў задзейнічаны ў гаспадарчым абароце балансатрымальнікамі 47 невыкарыстоўваемых аб'ектаў.

Акрамя таго, удзельная вага невыкарыстоўваемых і закансерваваных плошчаў у параўнанні з 2016 годам знізілася на 1,5% і па выніках 2020-го склала 2,21%. Сёння гэта самы нізкі паказчык у краіне.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/kalja-230-abektau-dzjarzhmaemastsi-planujuts-utsjagnuts-u-gasabarot-u-gomelskaj-voblastsi-u-getym-godze-7755/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.