Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Камітэтам «Гомельаблмаёмасць» на электронныя таргі 8 жніўня 2019 года выстаўлены сем аб'ектаў нерухомай маёмасці

Са зніжэннем кошту да 80% можна набыць цагляны гараж у Гомелі і за базавую велічыню – аб'екты ў Петрыкаўскім, Светлагорскім, Жлобінскім і Рэчыцкім раёнах.

Выстаўлены цагляны гараж плошчай 43,2 кв. м, размешчаны па адрасе: г. Гомель, вул. Незалежнасці, 1В. Пачатковы кошт зніжаны на 80% і складае 1 989 рублёў. Цагляны гараж у г. Рагачове, вул. Паўднёвая, д.22Б, плошчай 368 кв. м выстаўляецца з пачатковым коштам 27 150 рублёў (таксама паніжаны на 80%).

Таксама да продажу прапанаваны: комплекс будынкаў фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння ў в. Лучыцы Петрыкаўскага раёна, тры цагляныя капітальныя збудаванні ў Светлагорскім, Жлобінскім і Рэчыцкім раёнах, якія можна набыць за базавую велічыню.

У аг. Няглюбка Веткаўскага раёна на продаж выстаўлены будынак ткацкага цэха (228,2 кв. м), які можна выкарыстоўваць пад размяшчэнне сацыяльных, адміністрацыйна-бытавых, вытворчых і гандлёвых аб'ектаў, а таксама для размяшчэння жылых памяшканняў.

Падрабязная інфармацыя аб аб'ектах, якія прадаюцца, размяшчаецца на сайце камітэта ў раздзеле Нерухомая маёмасць. Тэлефон для даведак у Гомелі: (0232) 70-38-49.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/kamitetam-gomeljablmaemasts-na-elektronnyja-targi-8-zhniunja-2019-goda-vystauleny-sem-abektau-neruxomaj-5711/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.