Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Кошт продажу акцый гасцінічнага комплексу «Жлобін» зніжаны на 20%

Кошт продажу акцый ААТ «Гасцінічны комплекс «Жлобін» на паўторным аўкцыёне зніжаны на 20%. Паўторны аўкцыён па продажы акцый гасцінічнага комплексу «Жлобін» здзейсніцца ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» 29 красавіка. На продаж выстаўлены пакет акцый Жлобінскага раёна ў аб'ёме ўсёй долі дзяржавы 49,8%. Асноўныя віды дзейнасці таварыства – прадастаўленне гасцінічных паслуг і здача ў арэнду нерухомай маёмасці. Ва ўласнасці таварыства знаходзіцца будынак гасцініцы плошчай болей 1 тыс. кв.м, размешчаны ў цэнтры Жлобіна.

«Пачатковы кошт продажу акцый са зніжэннем на 20% складае крыху больш за Br300,4 тыс. Пры гэтым памер задатку, які падлягае ўнясенню для ўдзелу ў аўкцыёне, – Br30 тыс.», – паяснілі ў камітэце «Гомельаблмаёмасць».

Для набыцця акцый трэба заключыць дагавор з прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер. Спіс удзельнікаў размешчаны на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/kosht-prodazhu-aktsyj-gastsinichnaga-kompleksu-zhlobin-znizhany-na-20-9198/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.