Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Кошт зніжаны. Акцыі двух Буда-Кашалёўскіх прадпрыемстваў прапанаваны да продажу

У гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» 7 кастрычніка 2020 г. здзейсняцца аўкцыёны па продажы акцый ААТ «Буда-Кашалёва-Аграсервіс» (16,2 % статутнага фонда) і ААТ «Аграхімпаслугі» (10,5%), якія належаць Буда-Кашалёўскаму раёну.

Пачатковы кошт продажу зніжаны на 20% і складае 142,2 тыс. рублёў і 115,3 тыс. рублёў адпаведна. 

Для ажыццяўлення здзелкі асобе, якая жадае набыць акцыі, трэба заключыць дагавор з любой юрыдычнай асобай са спіса ўдзельнікаў таргоў, размешчанага на сайце біржы, якое з'яўляецца прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер.

Умовы ўдзелу ў аўкцыёне: 
Параметры аўкцыёнаў па продажы акцый, якія належаць дзяржаве, размешчаны на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб таварыствах і выніках іх фінансава-гаспадарчай дзейнасці можна азнаёміцца на сайце Буда-Кашалёўскага райвыканкама. Кантактны тэлефон: 8 (02336) 70176.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/kosht-znizhany-aktsyi-dvux-buda-kashaleuskix-pradpryemstvau-prapanavany-da-prodazhu-7336/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.