Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Мінскім абласным агенцтвам па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры створаны інтэрактыўны 5D-пашпарт будынка помніка архітэктуры

Мінскім абласным агенцтвам па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры рэалізаваны праект па стварэнні інтэрактыўнага 5D-пашпарта будынка помніка архітэктуры «Сядзібны дом Графа Патоцкага», размешчанага ў Мінскай вобласці ў горадзе Беразіно. Заказчыкам работ выйшаў Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт. 

Інтэрактыўны 5D-пашпарт аб'екта змяшчае ўсе асноўныя і важныя характарыстыкі збудавання. Пры стварэнні прасторавай мадэлі будынка выкарыстоўваліся тэхналогіі паветранага і наземнага лазернага сканіравання з выкарыстаннем беспілотнага лятальнага апарата і наземнага сканера фірмы FARO, а таксама BIM-мадэліраванне. Вынікам такіх работ стала такк называемае «воблака кропак» лічбавай мадэлі будынка з прылеглай тэрыторыяй, а на фінальным этапе работ з'явілася і інфармацыйная цвердацельная мадэль, якая і лягла ў аснову інтэрактыўнага пашпарта «Сядзібнага дома Графа Патоцкага».

Дзякуючы «лічбаваму двайніку» аб'ект магчыма будзе аднавіць нават праз значны прамежак часу, бо «лічба» не разбураецца і не зношваецца. Трэба адзначыць, што раней на такія аб'екты ў рамках дзеючых працэдур немагчыма было вырабіць дакументы і, як следства, іх нельга было перадаць інвестару. Рэалізаваны праект паказаў, што дадзенай праблемы больш няма.

Інтэрактыўны 5D-пашпарт з'яўляецца базай для развіцця новых напрамкаў, у тым ліку і магчымасці вырабу дакументаў на аб'екты гісторыка-культурнай каштоўнасці. Дзякуючы выкарыстоўваемым Мінскім абласным агенцтвам па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры тэхналогіям гэты працэс зрушыцца з мёртвай кропкі і, як следства, дапаможа захаваць культурныя артэфакты і ўнесці значны ўклад у развіццё турызму.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/minskim-ablasnym-agentstvam-pa-dzjarzhregistratsyi-i-zjamelnym-kadastry-stvorany-interaktyuny-5d-pashpart-8931/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.