Падрыхтаваны зборнік «Рэестр зямельных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь»
Дзяржаўным камітэтам па маёмасці падрыхтаваны зборнік «Рэестр зямельных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь» па стане на 1 студзеня 2022 года.
Зборнік сфарміраваны па даных справаздач аб наяўнасці і размеркаванні зямель (форма 22 – зем) па абласцях і г. Мінску і складаецца з двух раздзелаў. Першы – «Наяўнасць і размеркаванне зямель па іх відах і катэгорыях землекарыстальнікаў», другі – «Іншыя звесткі па характарыстыцы і выкарыстанні зямель», які ўтрымлівае даныя аб сельскагаспадарчых землях, якія знаходзяцца ў валоданні і карыстанні сельгасарганізацый і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак; аб наяўнасці асушаных, арашаемых сельскагаспадарчых зямель; аб землях грамадзян, прадастаўленых для садаводства, дачнага будаўніцтва і агародніцтва і інш.
Падрабязней азнаёміцца з рэестрам зямельных рэсурсаў можна
тут.
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.