Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Пакет акцый ААТ «Тэхсервіс-Доўгае», якія знаходзяцца ва ўласнасці Мінскай вобласці, выставяць на продаж праз Беларускую валютна-фондавую біржу

Усяго да продажы прапануюцца 454 акцыі або 5,68% статутнага фонда таварыства. Таргі прызначаны на 19 снежня 2019 года. Стартавы кошт адной акцыі ААТ «Тэхсервіс-Доўгае» – 53,52 рубля, увесь пакет акцый – 24 298,08 рубля. 
Продаж акцый будзе ажыццяўляцца ў форме простага стандартнага аўкцыёну з абвяшчэннем стартавага кошту ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення аўкцыёнаў па продажы акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў у гандлёвай сістэме адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа», зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 1929, і на ўмовах, вызначаных Рэгламентам простага аўкцыёну па продажы належачых дзяржаве каштоўных папер у ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», зацверджаным рашэннем Праўлення ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ад 27 лістапада 2018 г. № 76. 

Права на ўдзел у аўкцыёне даецца ўдзельніку таргоў, дапушчанаму да аўкцыёну ў адпаведнасці з Рэгламентам. Спіс удзельнікаў таргоў размешчаны на афіцыйным сайце біржы www.bcse.by. 

Дадатковую інфармацыю па пытаннях продажу акцый можна атрымаць у камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінскага абласнога выканаўчага камітэта па тэлефонах: (017) 500-45-24, (017) 500-45-13.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/paket-aktsyj-aat-texservis-dougae-jakija-znaxodzjatstsa-va-ulasnastsi-minskaj-voblastsi-vystavjats-na-prodazh-6244/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.