Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці і Росрэестра абмеркавалі магчымасці стварэння сумеснага інвестыцыйнага партала

Адбылася рабочая сустрэча экспертаў Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і Федэральнай службы дзяржаўнай рэгістрацыі, кадастру і картаграфіі (Росрэестр) у фармаце відэа-канферэнц-сувязі.

У рамках сустрэчы былі абмеркаваны магчымасці рэалізацыі сумеснага пілотнага праекта па спалучэнні для інвестыцыйных мэт інфармацыйных рэсурсаў і сервісаў, якія ёсць у краінах-партнёрах. 

Так, вітаючы расійскіх калег, намеснік Старшыні Дзяржкаммаёмасці Мікалай Бобер адзначыў, што прыкладам і стартавай пляцоўкай для такога праекта мог бы паслужыць распрацаваны сумесна беларуска-расійскі партал інфраструктуры прасторавых даных для пагранічных тэрыторый Раднянскага раёна Смаленскай вобласці і Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

«Інтэграцыя інфармацыйных рэсурсаў і сістэм Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі для рэалізацыі сумеснага праекта будзе дапамагаць атрыманню неабходных звестак інвестарам аб аб'ектах нерухомай маёмасці, і, адпаведна, прыцягненню інвестыцый у эканоміку краін у сувязі з даступнасцю звестак», – канстатаваў Мікалай Бобер.

У ходзе відэа-канферэнц-сувязі прадстаўнікі ведамстваў прэзентавалі свае інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы, а таксама абмяняліся меркаваннямі ў частцы неабходнасці і мэтазгоднасці рэалізацыі пілотнага праекта.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/pradstauniki-dzjarzhkammaemastsi-i-rosreestra-abmerkavali-magchymastsi-stvarennja-sumesnaga-investytsyjnaga-8411/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.