Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Прадстаўнікі сістэмы Дзяржкаммаёмасці, Федэратыўнага міністэрства фінансаў Германіі, а таксама Таварыства па кіраванні і рэалізацыі зямель (BVVG) абмяняюцца вопытам у сферы кіравання зямельнымі рэсурсамі

Рабочы візіт беларускіх спецыялістаў у Берлін пройдзе з 4 па 9 лістапада 2019 года. 
У ходзе паездкі прадстаўнікі сістэмы Дзяржкаммаёмасці наведаюць Таварыства па менеджменце сельскагаспадарчых зямель і прыватызацыі (BVVG) у г. Берліне. У склад дэлегацыі ўвайшлі начальнік упраўлення землеўпарадкавання Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Сяргей Кастроў і галоўны інжынер УП «Праектны інстытут Белдзіпразем» Мікалай Бобер.

У рамках візіту здзейсняцца перагаворы з прадстаўнікамі Федэратыўнага міністэрства фінансаў Германіі і BVVG аб далейшым супрацоўніцтве ў вобласці рэалізацыі сумесных праектаў, абмену вопытам у сферы кіравання зямельнымі рэсурсамі, вызначэння асноўных напрамкаў і форм узаемадзеяння з BVVG па прымяненні перадавых практык пры выкананні землеўпарадкавальных і зямельна-кадастравых работ.

Таварыства па кіраванні і рэалізацыі зямель (BVVG) займаецца кіраваннем дзяржаўнымі землямі сельскагаспадарчага прызначэння і ляснымі землямі, іх прыватызацыяй і здачай у арэнду зямель, а таксама па даручэнні федэральных міністэрстваў аказвае кансультатыўную дапамогу зарубежным партнёрам у сферы кіравання дзяржаўнымі землямі.

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь і падведамныя яму арганізацыі паспяхова супрацоўнічаюць з BVVG з 2016 года, штогод праводзячы пасяджэнні рабочых груп і сустрэчы экспертаў. 

Акрамя таго, у Мінску ў 2018 і 2019 гадах былі арганізаваны дзве міжнародныя канферэнцыі на тэмы: «Лічбавая трансфармацыя масавай ацэнкі нерухомай маёмасці: выклікі і магчымасці» і «Прыклады лепшых практык рэгістрацыі нерухомай маёмасці ў свеце: дасягненні і перспектывы». Таксама ў рамках міжнароднага абмену вопытам прадстаўнікі УП «Праектны інстытут Белдзіпразем» наведалі з рабочым візітам Германію.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/pradstauniki-sistemy-dzjarzhkammaemastsi-federatyunaga-ministerstva-finansau-germanii-a-taksama-tavarystva-pa-6269/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.