Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Прымяркаваныя да 25-годдзя са дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь мерапрыемствы прайшлі на прадпрыемствах сістэмы Дзяржкаммаёмасці

У працоўных калектывах былі арганізаваны не толькі тэматычныя сустрэчы, лекцыі і іншыя мерапрыемствы, але таксама праведзены адзіныя дні бясплатных кансультацый для наведвальнікаў.  

У прыватнасці, у Гродзенскім агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры сёння за кансультацыямі звярнуліся як грамадзяне, так і прадстаўнікі юрыдычных асоб, індывідуальныя прадпрымальнікі. Найбольш актуальнымі былі пытанні аб тэрмінах будаўніцтва і кансервацыі аб'ектаў будаўніцтва, уводзе ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва, алгарытме дзеянняў пасля выканання работ па пераўладкаванні і перапланіроўцы, афармленні здзелак з нерухомай маёмасцю.

У пярэдадні дачнага сезона асаблівую цікавасць у грамадзян выклікалі пытанні, звязаныя з забудовай садовых участкаў і вырабам дакументацыі на садовыя дамкі.

«Канстытуцыя – асноўны Закон нашага жыцця. Гісторыя станаўлення новай беларускай дзяржаўнасці» – пад такой тэмай прайшлі сустрэчы работнікаў Брэсцкага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры з кіраўнікамі аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Ленінскага РАУС г. Брэста, калектыву Кобрынскага філіяла агенцтва з прадстаўнікамі пракуратуры Кобрынскага раёна. У розных святочна-асветніцкіх мерапрыемствах таксама актыўны  ўдзел прынялі работнікі Луненецкого, Бярозаўскага і Пінскага філіялаў агенцтва.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/prymjarkavanyja-da-25-goddzja-sa-dnja-prynjatstsja-kanstytutsyi-respubliki-belarus-merapryemstvy-prajshli-na-5234/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.