Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Публічная кадастравая карта дапаможа грамадзянам Беларусі вызначыцца з асабістым выбарам кандыдата ў дэпутаты

З 1 лістапада 2019 года на электронным рэсурсе, аператарам якога з'яўляецца Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці, можна вывучыць інфармацыю аб кожным кандыдаце ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Для гэтага трэба толькі перайсці ў слой «Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў». 

На дадзены момант да дня выбараў у Палату прадстаўнікоў сёмага склікання застаецца 13 дзён. У выбарчай гонцы ўдзельнічае 531 прэтэндэнт на  мандат у беларускі  парламент. Магчымасць  азнаёміцца з усімі кандыдатамі з усёй краіны на Публічнай кадастравай карце з'явілася ўпершыню. Сам спосаб зрабіць гэта надта зручны – адзін клік дазваляе перайсці ад адзначанага на карце месца пражывання карыстальніка да інфармацыі аб кандыдатах па акрузе.

Матэрыялы для публікацыі дадзены ЦВК. У слой «Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў» НКА дабаўлены гіперспасылкі на старонкі інтэрнэт-партала Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў «Выбары-2019».

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/publichnaja-kadastravaja-karta-dapamozha-gramadzjanam-belarusi-vyznachytstsa-z-asabistym-vybaram-kandydata-u-6270/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.