Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Публічная кадастравая карта Рэспублікі Беларусь. Версія 2.0

Са жніўня цяперашняга года даступна мадэрнізаваная версія Публічнай кадастравай карты Рэспублікі Беларусь. Аптымізаваны функцыі пошуку, мабільная версія карты, персанальная настройка сімвалізацыі, сучасны інтэрфейс і шмат іншага. 

Канцэпцыя і змест карты не змяніліся. Правераныя і статусныя даныя з рэгістраў і рэестраў дзяржаўнага зямельнага кадастру, а таксама інфармацыя дзяржаўных органаў і арганізацый для публікацыі былі дадзены Міністэрствам абароны, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўным пагранічным камітэтам і другімі ведамствамі. 

Звесткі аб крыніцах, зонах забароны палётаў беспілотных лятальных апаратаў, граніцах пагранічнай зоны і паласы, помніках Вялікай Айчыннай вайны – усё гэта і многае другое можна знайсці на Публічнай кадастравай карце, якая ўключае больш за 25 слаёў праверанай інфармацыі. 

У мэтах удасканальвання работы карты кожны карыстальнік можа накіраваць праз форму «адваротнай сувязі» свае прапановы, а таксама атрымаць адказы на пытанні ў спецыяльнай рубрыцы.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/publichnaja-kadastravaja-karta-respubliki-belarus-versija-20-8357/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.