Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Работнікі Дзяржкаммаёмасці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

На мінулым тыдні прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці на чале са Старшынёй Дзмітрыем Матусевічам далучыліся да рэспубліканскага суботніка і навялі парадак на прылягаючай да камітэта тэрыторыі і на рабочых месцах.

Як адзначыў кіраўнік ведамства, правядзенне такіх мерапрыемстваў не толькі прыносіць карысць наваколлю, але і дапамагае аб'яднанню калектыву.

«Кожны работнік адчувае сябе часткай агульнай, высакароднай справы. Мы штогод прымаем удзел у працоўных акцыях, суботніках і многіх іншых мерапрыемствах, якія прыносяць карысць нашай краіне», – сказаў Дзмітрый Матусевіч.

Сёлета ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел больш за 2,3 млн беларусаў. Працоўныя калектывы, грамадскія аб'яднанні, моладзь, дэпутаты, ветэраны і проста нераўнадушныя гараджане прыводзілі ў парадак двары і скверы, паркі і лясныя масівы.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/rabotniki-dzjarzhkammaemastsi-prynjali-udzel-u-respublikanskim-subotniku-7988/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.