Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Работнікі райвыканкамаў прынялі ўдзел у семінарах па праграме «Асаблівасці правядзення ацэнкі і экспертызы дзяржаўнай маёмасці пры ўчыненні з ёй здзелак па распараджэнню»

Дзяржаўным камітэтам па маёмасці на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці» арганізаваны і праведзены два тыднёвых навучальных семінара па праграме «Асаблівасці правядзення ацэнкі і экспертызы дзяржаўнай маёмасці пры ўчыненні з ёй здзелак па распараджэнню».

Удзел у семінары прынялі спецыялісты выканаўчых камітэтаў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама прадстаўнікі асобных абласных камітэтаў маёмасці, якія займаюцца пытаннямі экспертызы верагоднасці ўнутранай ацэнкі дзяржаўнай маёмасці.

У працэсе навучання былі разгледжаны тэарэтычныя і практычныя пытанні вызначэння ацэначнага кошту дзяржаўнай маёмасці пры ўчыненні з ёй здзелак, асаблівасці правядзення экспертызы верагоднасці ўнутранай і незалежнай ацэнкі такой маёмасці, тыповыя памылкі, дапушчальныя пры правядзенні гэтых відаў работ.

У ходзе семінараў удзелена ўвага бухгалтарскаму ўліку асноўных сродкаў, у тым ліку правядзенню іх пераацэнкі, налічэнню амартызацыі, змяненню першапачатковага кошту.

Акрамя гэтага былі вывучаны пытанні распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, правядзення тэхнічнай інвентарызацыі аб'ектаў нерухомай маёмасці, змянення іх функцыянальнага прызначэння, і наступнай дзяржаўнай рэгістрацыі.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/rabotniki-rajvykankamau-prynjali-udzel-u-seminarax-pa-pragrame-asablivastsi-pravjadzennja-atsenki-i-5644/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.