Рашэнне Гродзенскага аблвыканкама «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку кансервацыі асноўных сродкаў» уключана ў Нацыянальны рэестр прававых актаў
Рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 16 сакавіка 2020 № 142 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку кансервацыі асноўных сродкаў» 8 ліпеня 2020 года было ўключана ў Нацыянальны рэестр прававых актаў.
Гэты нарматыўны акт устанавіў адзіны парадак кансервацыі маёмасці, якая належыць да асноўных сродкаў, знаходзіцца ва ўласнасці Гродзенскай вобласці, а таксама камунальнай уласнасці базавага і першаснага тэрытарыяльных узроўняў і перададзена ў гаспадарчае вядзенне, аператыўнае кіраванне дзяржаўным органам і іншым юрыдычным асобам.
Рашэнне ўступае ў сілу з даты яго афіцыйнага апублікавання.
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.