Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

РУП «Белкартаграфія» выпусціла новы атлас для дзяцей «Мая Беларусь»

РУП «Белкартаграфія» падрыхтаваны і выпушчаны новы атлас для дзяцей «Мая Беларусь», прыстасаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які традыцыйна адзначаецца 1 чэрвеня.

З дапамогай атласа маленькія грамадзяне краіны змогуць атрымаць базавыя веды па геаграфіі і гісторыі, даведацца аб архітэктурнай і культурнай спадчыне, народных промыслах і рамёствах, геральдыцы, славутых ураджэнцах нашага краю.

Атлас пазнаёміць юных чытачоў з жывёльным і раслінным светам Беларусі, у тым ліку і з рэдкімі відамі, занесенымі ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, можна будзе даведацца, якімі карыснымі выкапнямі багатая наша краіна, якую прадукцыю робяць прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусі.

Таксама ўсім шасці абласцям краіны і Мінску прысвечаны асобныя старонкі, якія змяшчаюць больш падрабязную даведачную і наглядную інфармацыю аб рэгіёне.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/rup-belkartagrafija-vypustsila-novy-atlas-dlja-dzjatsej-maja-belarus-8149/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.