Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. № 168»

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2020 г. № 667 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. № 168» (далей – Пастанова № 667) прынята дзеля выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. № 168 «Аб Адзіным рэестры маёмасці» (далей – Указ № 168) і вызначае парадак выкарыстання дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Адзіны рэестр маёмасці», а таксама парадак фарміравання і актуалізацыі Адзінага рэестра маёмасці (далей – АРМ). 

Трэба адзначыць, што Указам № 168 удасканалены парадак уліку дзяржаўнай маёмасці, звесткі аб якой уключаліся ў створаны раней Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2012 г. № 68 Адзіны рэестр дзяржаўнай маёмасці, а таксама парадак унясення ў яго звестак аб такой маёмасці.

У рэестры змяшчаюцца звесткі аб больш за 1 800 рэспубліканскіх і 12 600 камунальных юрыдычных асобах, 1 000 гаспадарчых таварыствах, якім перададзена ў бязвыплатнае карыстанне дзяржаўная маёмасць, а таксама аб больш за 970 000 аб'ектах нерухомай маёмасці. 

Так, Пастановай № 667 правам на ўнясенне, змяненне звестак у АРМ, выключэнне інфармацыі з яго надзяляюцца праваўладальнікі адпаведнай маёмасці – рэспубліканскія і камунальныя юрыдычныя асобы, а таксама гаспадарчыя таварыствы з удзелам дзяржавы і рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні.

Трэба адзначыць, што да ўступлення ў сілу Указа № 168 і Пастановы № 667 звесткі, якія падлягаюць унясенню ў АРМ, перадаваліся на папяровых носьбітах праваўладальнікамі маёмасці ў адносінах да аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці ў Дзяржкаммаёмасць, а аб'ектаў камунальнай уласнасці – у адпаведныя камітэты дзяржаўнай маёмасці абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, а таксама ў абласныя, раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты па месцы знаходжання аб'ектаў. Фактычна спецыялістамі ўпамянутых дзяржаўных органаў выконваліся тэхнічныя функцыі машыніста-аператара па ўнясенні прадстаўленых даных у АРМ.

Пастановай № 667 таксама вызначана, якія звесткі ўносіць адпаведны балансатрымальнік або пазыкадавальнік, а таксама парадак атрымання доступу да АРМ. Гэты доступ даецца ім на бязвыплатнай аснове, а сам працэс унясення даных максімальна аўтаматызаваны. 

Для павышэння верагоднасці звестак і спрашчэння ўнясення інфармацыі ў АРМ ён інтэграваны з Адзіным дзяржаўным рэгістрам нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй.

У мэтах рэалізацыі Указа № 168 і Пастановы № 667 Нацыянальным кадастравым агенцтвам да 1 ліпеня 2022 года будзе праведзена комплексная мадэрнізацыя праграмнага забеспячэння АРМ, пасля чаго ў ім будзе ажыццяўляцца:
Такім чынам, прынятая Пастанова № 667 з'яўляецца чарговым крокам да ўдасканалення ўліку маёмасці з прымяненнем сучасных праграмных прадуктаў, які дазваляе мець актуальныя і дакладныя даныя аб маёмасці і фактычным яе выкарыстанні ў мэтах прыняцця своечасовых рашэнняў, у тым ліку з мэтай павышэння яе фондааддачы.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/savetam-ministrau-respubliki-belarus-prynjata-pastanova-ab-merax-pa-realizatsyi-ukaza-prezidenta-respubliki-7554/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.