Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Спецыялісты «РУП Інстытут нерухомай маёмасці і ацэнкі» правялі першы анлайнагляд аб’екта ацэнкі

РУП ”Інстытут нерухомай маёмасці і ацэнкі“, які ўваходзіць у сістэму Дзяржкаммаёмасці, па ўзгадненні з заказчыкам ацэнкі правёў агляд будынка склада, размешчанага ў г. Жодзіна Мінскай вобласці, з выкарыстаннем сродкаў відэасувязі ў рэжыме анлайн. Такі фармат агляду быў станоўча ўспрыняты заказчыкам.

Знешні від будынка:


Атрыманыя ў ходзе агляду скриншоты відавочна адлюстроўваюць стан, знешні выгляд аб’екта ацэнкі і будуць прыкладзены ацэншчыкам да складзенай справаздачы аб ацэнцы.
Дыстанцыйны анлайнагляд стаў магчымы на падставе рэкамендацый Дзяржкаммаёмасці, накіраваных на мінімізацыю рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый шляхам выключэння непасрэдных кантактаў паміж ацэншчыкам і заказчыкам ацэнкі.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/spetsyjalisty-rup-instytut-neruxomaj-maemastsi-i-atsenki-pravjali-pershy-anlajnagljad-abekta-atsenki-6838/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.