Станцыі зарадкі электрамабіляў можна знайсці на Публічнай кадастравай карце Дзяржкаммаёмасці
На
Публічную кадастравую карту Дзяржкаммаёмасці нанеслі аўтазаправачныя станцыі (АЗС) па ўсёй Беларусі. Раней інфармацыя на карце ўтрымлівалася толькі ў дачыненні станцый сталіцы (г.Мінска) і Мінскага раёна.
Сумесна з РУП «Белоруснефть», ІТАА «Газпромнефть-Белнефтепродукт», ІТАА «Лукойл Белоруссия» спецыялісты ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» Дзяржкаммаёмасці стварылі слой прасторавых даных і нанеслі на Публічную кадастравую карту аўтазаправачныя станцыі Беларусі.
Інфармацыя па кожнай АЗС утрымлівае атрыбутыўныя даныя аб найменні, графіку работы, тыпе паліва, кантактным нумары тэлефона і адрасе запраўкі.
Асобная зручнасць для ўладальнікаў электрамабіляў, - станцыі зарадкі электрамабіляў РУП «Белоруснефть» па ўсёй Беларусі ўпершыню - на
Публічнай кадастравай карце!
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.