Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве па выпадку 30-годдзя «Белінвестбанка»

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 30-годдзю з дня заснавання ААТ «Белінвестбанк». Члены Наглядальнага савета, незалежныя дырэктары, члены Праўлення, кіраўнікі падраздзяленняў Цэнтральнага апарата, дырэкцый і сеткі сабраліся на фактычна першае ў такім шырокім фармаце вочнае мерапрыемства. 
 
«Белінвестбанк» – адзін з найбуйнейшых універсальных банкаў Рэспублікі Беларусь, які сёння з'яўляецца запатрабаваным фінансавым інстытутам, забяспечваючым падтрымку эканамічнай інфраструктуры, рэалізацыю праграм падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу і фарміраванне сучаснай культуры фінансавых адносін, – сказаў Дзмітрый Матусевіч, вітаючы ўдзельнікаў пасяджэння. – Дзякуючы прафесіяналізму і мэтанакіраванасці каманды банк дасягнуў значных поспехаў, заваяваў давер кліентаў і павагу партнёраў. Шчыра жадаю ўсяму калектыву крэпкага здароўя, шчасця і дабрабыту!»

У ходзе мерапрыемства Дзмітрый Матусевіч таксама зачытаў віншавальны адрас ад імя Урада Рэспублікі Беларусь і ўручыў супрацоўнікам памятныя ўзнагароды.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/starshynja-dzjarzhkammaemastsi-dzmitryj-matusevich-prynjau-udzel-va-urachystym-merapryemstve-pa-vypadku-30-9216/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.