Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Таргі «Віцебскаблмаёмасці» у студзені аказаліся самымі выніковымі за апошнія 10 гадоў

У студзені на аўкцыёнах камітэта «Віцебскаблмаёмасць» прададзена 11 невыкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў дзяржуласнасці на суму больш за Br500 тыс.

Пачатак 2022 года стаў самым выніковым у камітэце за апошняе дзесяцігоддзе, адзначылі спецыялісты. Адразу 4 аб'екта нерухомай маёмасці набылі новых ўласнікаў на таргах 31 студзеня. Самая напружаная барацьба разгарнулася за невыкарыстоўваемую аўтазаправачную станцыю ў Сенненскім раёне, якая прадавалася на аўкцыёне за 1 БВ (Br32) і прывабіла ўвагу 5 пакупнікоў. У выніку пераможца вызначыўся на 53-м кроку, калі кошт падняўся да Br43,8 тыс., што амаль у 1,4 тыс. раз перавысіла пачатковы кошт лота.

Цікава, што АЗС выстаўлялася на продаж 7 разоў, у тым ліку ў чэрвені 2020 года ўжо была прададзена за Br20,3 тыс. прыватнай транспартнай арганізацыі з Сянна. Пасля новы ўласнік адмовіўся ад аб'екта ў сувязі з недастатковай плошчай зямельнага ўчастка, дадзенага ў арэнду для абслугоўвання АЗС. З улікам гэтых абставін па ўмовах паўторных таргоў памер участка зямлі быў павялічаны да 0,26 га.

Усяго ў 2022 годзе на аўкцыёнах камітэта запланавана да продажу болей 340 невыкарыстоўваемых аб'ектаў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, з якіх больш за 150 будынкаў і збудаванняў будуць выстаўляцца ўпершыню. Значную частку рэалізуемай нерухомай маёмасці складаюць аб'екты сацыяльнай сферы ў сельскай мясцовасці – гэта больш за 100 пабудоў былых школ і дзіцячых садоў, 30 невыкарыстоўваемых дамоў культуры і бібліятэк. Таксама працягнецца пошук новых уласнікаў для адміністрацыйных і вытворчых будынкаў рознай плошчы, складоў, гаражоў, магазінаў.

У абласным цэнтры патэнцыяльным інвестарам будзе прапанавана набыць больш за 20 будынкаў і збудаванняў былога ААТ «КІМ» у складзе 5 лотаў, комплекс будынкаў былога вінзавода па вул.Пакроўскай, ізаляванае памяшканне з гаражом у раёне Смаленскага рынку. У Наваполацку плануюцца да рэалізацыі праз таргі адміністрацыйны будынак па вул.Блахіна, тры дзіцячых сада і будынак аптовай базы па Рыжскім завулку.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/targi-vitsebskablmaemastsi-u-studzeni-akazalisja-samymi-vynikovymi-za-aposhnija-10-gadou-8930/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.