У Мінскай вобласці сфарміраваны рэестр кандыдатаў для выбрання ў якасці незалежных дырэктараў у наглядальныя саветы гаставарыстваў
У
рэестр кандыдатаў для выбрання ў якасці незалежных дырэктараў у наглядальныя саветы гаспадарчых таварыстваў з доляй Мінскай вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у статутных фондах уключана 13 чалавек, якія маюць вопыт кіруючай работы ў камерцыйных арганізацыях і наглядальных саветах.
Рэестр рэкамендаваны органам, якія ажыццяўляюць уладальніцкі нагляд, райгарвыканкамам і гаставарыствам для прымянення пры фарміраванні наглядальных саветаў.
Наяўнасць незалежных дырэктараў у складзе наглядальнага савета (савета дырэктараў) можа станоўча паўплываць на эфектыўнасць работы таварыства і яго прывабнасць для інвестараў.
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.