Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

У сталіцы пашыраны спіс аб'ектаў, якія даюцца ў бязвыплатнае карыстанне пад стварэнне рабочых месцаў

У перыяд 2018-2020 гг. Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам у бязвыплатнае карыстанне былі дадзены 22 памяшканні камунальнай формы ўласнасці (агульнай плошчай 2 581,9 кв. м) пад аформленыя дагаворам абавязацельствы па стварэнні 84 рабочых месцаў. Усяго за прызначаны час было прапанавана больш за 250 аб'ектаў.

Практыка паказвае, што на такіх умовах у асноўным запатрабаваны ізаляваныя памяшканні з невялікай плошчай (ад 30 да 200 кв. м). Найчасцей у іх размяшчаюцца творчыя і ювелірныя майстэрні, цырульні, фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, офісы.

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу Мінгарвыканкамам акцэнтавана ўвага балансатрымальнікаў на неабходнасць актывізацыі дадзенай работы. Так, спецыялістамі камітэта «Мінскгармаёмасць» у лістападзе праведзены аналіз плошчаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці г.Мінска і не выкарыстоўваюцца працяглы час.

Па выніках даследавання  спіс аб'ектаў, якія прапануюцца ў бязвыплатнае карыстанне пад абавязацельствы стварэння рабочых месцаў, дапоўнены 30 памяшканнямі і на сённяшні дзень суб'ектам малога і сярэдняга бізнесу на пазначаных умовах прапануецца 74 аб'екта.

Актуальная інфармацыя аб невыкарыстоўваемых аб'ектах размешчана тут.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/u-stalitsy-pashyrany-spis-abektau-jakija-dajutstsa-u-bjazvyplatnae-karystanne-pad-stvarenne-rabochyx-mestsau-7559/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.