Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Удасканалены парадак правядзення тэхнічнай інвентарызацыі і праверкі характарыстык нерухомай маёмасці

Апублікавана пастанова Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2021 г. № 30 «Аб змяненні пастановы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2015 г. № 11», якая падрыхтавана ў мэтах удасканальвання парадку правядзення тэхнічнай інвентарызацыі і праверкі характарыстык нерухомай маёмасці.

У прыватнасці, пастановай дапоўнены і ўдакладнены пералік дакументаў, якія прадастаўляюцца грамадзянамі, юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры падачы заказу на правядзенне тэхнічнай інвентарызацыі і праверкі характарыстык, вызначаны парадак падачы заказу на выкананне работ па тэхнічнай інвентарызацыі і праверкі характарыстык у электронным відзе.

Апрача гэтага, у дакуменце з'явілася асобная глава, якая ўстанаўлівае парадак стварэння праектаў раздзела, зліцця капітальных збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, вычлянення ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў з капітальнага збудавання.

Пастанова ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/udaskanaleny-paradak-pravjadzennja-texnichnaj-inventaryzatsyi-i-praverki-xaraktarystyk-neruxomaj-maemastsi-8924/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.