Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Уступіла ў сілу інструкцыя аб парадку стварэння і вядзення зямельна-інфармацыйнай сістэмы Беларусі

Уступіла ў сілу Інструкцыя аб парадку стварэння, вядзення (эксплуатацыі і абнаўлення) зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, зацверджаная пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2021 г. № 10 «Аб зямельна-інфармацыйнай сістэме Рэспублікі Беларусь».

Інструкцыя фіксуе дзеючы, адпрацаваны парадак стварэння, вядзення, эксплуатацыі і абнаўлення зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (ЗІС) і прадастаўлення яе звестак зацікаўленым асобам.

Інструкцыя ўладкоўвае адносіны паміж мясцовымі выканаўчымі камітэтамі і арганізацыямі па землеўпарадкаванні, падпарадкаванымі Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці, пры рабочых працэсах па стварэнні ЗІС. Акрамя таго, інструкцыя вызначае парадак вядзення ЗІС, утрымлівае пакрокавыя дзеянні і рэгламентуе час кожнага з бакоў, зацікаўленых у стварэнні і вядзенні ЗІС. Такімі бакамі з'яўляюцца Дзяржаўны камітэт па маёмасці, мясцовыя выканаўчыя камітэты, арганізацыі па землеўпарадкаванні, якія вядуць работы па стварэнні, вядзенні, эксплуатацыі і абнаўленні ЗІС. Інструкцыяй таксама вызначаны тэрміны абнаўлення інфармацыі на Геапартале ЗІС.

Для даведкі: Зямельна-інфармацыйная сістэма Рэспублікі Беларусь – гэта комплекс праграмна-тэхнічных сродкаў, баз прасторава-атрыбутыўных даных, каналаў інфармацыйнага абмену і другіх рэсурсаў, забяспечваючых аўтаматызацыю накаплення, апрацоўкі, захоўвання і прадастаўлення звестак аб стане, размеркаванні і выкарыстанні зямельных рэсурсаў у электронным відзе, у тым ліку сродкамі геаінфармацыйных тэхналогій.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/ustupila-u-silu-instruktsyja-ab-paradku-stvarennja-i-vjadzennja-zjamelna-infarmatsyjnaj-sistemy-belarusi-8610/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.