Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Увага карыстальнікам геадэзічных даных

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія» інфармуе ўсіх карыстальнікаў, што ў 2018 годзе спецыялістамі прадпрыемства былі завершаны работы па рэканструкцыі гарадской геадэзічнай сеткі гарадоў Узда, Фаніпаль, Барысаў (Мінская вобласць) і пасёлкаў гарадскога тыпу Рось і Краснасельскі (Гродзенская вобласць). Ажыццёўлена перазакладка 25 пунктаў гарадской геадэзічнай сеткі г. Слуцка.

Прадпрыемствам выканана вызначэнне сувязі спадарожнікавай сістэмы дакладнага пазіцыянавання Рэспублікі Беларусь з геадэзічнымі сеткамі ўсіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі. Матэрыялы і даныя па выкананых работах перададзены на захоўванне ў Дзяржаўны картографа-геадэзічны фонд Рэспублікі Беларусь (Дзяржкартгеацэнтр).

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/uvaga-karystalnikam-geadezichnyx-danyx-5033/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.